БЕЛ Ł РУС

Канаду пазбавілі этапаў Кубка свету па водных відах спорту праз пазіцыю па допуску беларусаў і расіян

29.11.2026 / 20:34

Nashaniva.com

Міжнародная федэрацыя водных відаў спорту пазбавіла Канаду права правесці этап Кубка свету па скачках у ваду і сінхронным плаванні. Прычынай назвалі рашэнне Канады дапускаць беларускіх і расійскіх спартсменаў выступаць толькі ў нейтральным статусе.

Фота: World Aquatics

«World Aquatics бярэ пад увагу нядаўнія заявы канадскага ўрада, з якіх ясна вынікае, што расійскія і беларускія спартсмены, якія не будуць выступаць у нейтральным статусе ў адпаведнасці з умовамі Канады, не змогуць уехаць у краіну для ўдзелу ў запланаваных спаборніцтвах», — заявіла Міжнародная федэрацыя.

Першы этап Кубка свету-2027 па скачках у ваду перанеслі ў Мексіку. Спаборніцтвы пройдуць 25—28 лютага, як і планавалася.

Дзе пройдзе чацвёрты этап Кубка свету-2027, які збіраліся правесці ў Канадзе, пакуль невядома.

У красавіку Міжнародная федэрацыя водных відаў спорту адмяніла абмежаванні ў дачыненні да расійскіх і беларускіх спартсменаў: ім дазволілі ўдзельнічаць у міжнародных спаборніцтвах пад нацыянальнымі сцягамі і з выкарыстаннем дзяржаўнай сімволікі.

Арганізатараў усіх міжнародных турніраў абавязалі прытрымлівацца гэтага падыходу.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула