Спецназавец з Салігорска з шаўронам «свінарэз» пайшоў забіваць украінцаў і сам загінуў
Яго апошні ролік выйшаў 10 жніўня гэтага года. У ім ён піша: «Братушкі, заўтра ў дарогу. Усім нашым Джамба. Усім дабра».
Дзяніс Цярэшка. Фота: сацсеткі
На вайне за Расію загінуў спецназавец Дзяніс Цярэшка з Салігорска. Пра яго смерць паведаміў тэлеграм-канал «Не жди меня из Украины».
Мужчына актыўна вёў акаўнт у TikTok, дзе прадстаўляўся пад пазыўным «Церах», піша канал «Віцебск, я гуляю».
На аватарцы ў яго быў шаўрон з надпісам «Svinorez», а ў апісанні профілю значылася «правільны беларус».
Многія ролікі ён суправаджаў тэгам «в/ч 3214» — так абазначаюць вядомую ўруцкую брыгаду спецназа. У кадры часта мільгала сімволіка «вагнераўцаў».
Цікава, што яшчэ ў 2025‑м і ў пачатку 2026 года ён паказваў сябе ў ролі кіроўцы хуткай дапамогі, а да гэтага займаўся аўтарамонтам.
Яго апошні ролік выйшаў 10 жніўня гэтага года. У ім ён піша: «Братушкі, заўтра ў дарогу. Усім нашым Джамба. Усім дабра».
Гібель салігорца пацвердзіў яго сябар.