БЕЛ Ł РУС

Сайт The Times згубіў дзве траціны чытачоў пасля пераходу на платнасць

20.07.2010 / 10:26

Адна з самых вядомых газет у свеце — брытанская The Times — сутыкнулася з беспрэцэдэнтным падзеннем наведвальнасці яе сайта, паведамляе PC Advisor.
Усяго за тыдзень пасля таго, як рэсурс стаў прадастаўляць доступ да матэрыялаў па платнай падпісцы, колькасць чытачоў электроннай версіі выдання знізілася на 66%.

Такім чынам электронная версія The Times згубіла 2 з 3 сваіх чытачоў.

Кіраўніцтва The Times пакуль не каментуе інфармацыю аб наведвальнасці сайта і не мае намеру вяртацца да бясплатных матэрыялаў. Эксперты не выключаюць, што ў гэтым выпадку інтэрнэт-рэсурс можа страціць нават 90% чытачоў.

Выданне належыць карпарацыі News Corporation, уладальнікам якой з’яўляецца Руперт Мёрдак, вядомы прыхільнік платнага прадастаўлення інфармацыі. Раней ён ужо атрымаў права браць плату за доступ да онлайн-версій некалькіх амерыканскіх выданняў, якія ўваходзяць у склад News Corporation.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула