БЕЛ Ł РУС

Дом у Бешанковіцкім раёне загарэўся ад удару маланкі на вачах у ратавальнікаў

20.07.2010 / 10:59

Лецішча ў вёсцы Сіняны загарэлася ад удару маланкі. Відавочцамі здарэння сталі супрацоўнікі падраздзялення раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях, якія дзяжурылі недалёка ў полі на жніве.

Убачыўшы дым, ратавальнікі паведамілі пра ўзгаранне дыспетчару райаддзела і выехалі на тушэнне. Пажар быў ліквідаваны.

У выніку здарэння дом пацярпеў нязначна -- толькі пашкоджаны дах на невялікай плошчы. Дзякуючы аператыўнасці супрацоўнікаў МНС і ў некаторай ступені спадарожных абставін удалося прадухіліць распаўсюд агню на бліжэйшыя пабудовы.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула