БЕЛ Ł РУС

Турыстычны аўтобус з Беларусі збіў у Аўстрыі юную раварыстку

22.07.2010 / 12:36

Дзяўчынка разам з роварам апынулася пад беларускім аўтобусам.

Раніцай 22 ліпеня ў аўстрыйскім Інсбруку ў выніку сутыкнення з турыстычным аўтобусам з Беларусі сур'ёзна пацярпела юная раварыстка.

Як перадае аўстрыйская радыёстанцыя ORF, дзяўчынка разам з роварам апынулася пад беларускім аўтобусам. Яна дастаўлена ў бальніцу.

Прычына ДТЗ пакуль невядомая, апытанні відавочцаў працягваюцца.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула