БЕЛ Ł РУС

Ракуцёўскае лета - 2010, 25 ліпеня

23.07.2010 / 15:30

Nashaniva.com

Літаратурны музей Максіма Багдановіча і Маладзечанскі райвыканкам запрашаюць на свята паэзіі і песні «Ракуцёўскае лета — 2010» 25 ліпеня а 12-й.

У вас будзе добрая нагода дакрануцца да высокай паэзіі ў выкананні аўтараў, ужо шырока вядомых і маладых, усцешыцца беларускімі песнямі і танцамі, а самае галоўнае — прайсціся сцежкамі слаўнага паэта Максіма Багдановіча, наталіць смагу з чыстай сцюдзёнай крыніцы, Максімавай крыніцы натхнення…

Філіял «Фальварак Ракуцёўшчына» знаходзіцца ў в. Ракуцёўшчына Маладзечанскага раёна.

Дабрацца можна электрычкай Мінск — Маладзечна, даехаўшы да станцыі Уша. Адпраўленне з Мінска: 8.29, 9.14, 10.01, 11.23.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула