БЕЛ Ł РУС

Фестываль у Залессі Агінскага - 7 жніўня

6.08.2010 / 11:48

Nashaniva.com

7 жніўня ў маёнтку Міхала Клеафаса Агінскага, у вёсцы Залессе Смаргонскага раёна, адбудзецца фестываль-кірмаш «Залессе запрашае сяброў»

У праграме фестывалю: выстава-продаж вырабаў народных майстроў, экскурсія па маёнтку Агінскіх, канцэрт мастацкай самадзейнасці былых і цяперашніх жыхароў Залесся ды навакольных вёсак, а таксама гасцей з-за мяжы (Польшча, Літва, Латвія), танцавальны майстар-клас (вас навучаць першым крокам паланэза -вядомага ў даўніну танца!)

Тут можна будзе пакаштаваць традыцыйныя мясцовыя стравы і напоі, навучыцца іх гатаваць, сфатаграфавацца з «уладаром маёнтка» Агінскім, заказаць свой партрэт у мясцовага мастака, набыць сувеніры з візітоўкай Залесся, дары Залескай зямлі: бульбу і гародніну, грыбы і ягады, мёд, малако і мясцовыя сыры, «свойскія» яйкі і масла…

Вы таксама можаце ўзяць удзел у свяце, прывезці на продаж свае вырабы ці паўдзельнічаць у канцэрце (дамовіўшыся папярэдне з арганізатарамі).

Пачатак аб 11-й гадзіне.

Дадатковая інфармацыя і даведкі праз тэл. (029) 313-55-57.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула