БЕЛ Ł РУС

Легенда «Рэала» Рауль перайшоў у «Шальке»

28.07.2010 / 12:45

Прадстаўнікі «Шальке» заявілі, што шматгадовы сімвал «Рэала» форвард Рауль пагадзіўся заключыць з клубам двухгадовы кантракт.

Сёння 33-гадовы футбаліст пройдзе медыцынскае абследаванне, пасля чаго бакі паставяць подпісы пад пагадненнем.

Нагадаем, што Рауль перабіраецца ў Нямеччыну без усялякай кампенсацыі ў якасці вольнага агента. Усяго ў «Рэале» ён правёў 15 сезонаў.

Чытаць таксама: Эль-Гран Капітан

відэа галоў Рауля Гансалеса Бланка

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула