БЕЛ Ł РУС

Білборды з Мілінкевічам ва Украіне

30.07.2010 / 13:47

ЗП

На рэкламным шчыце па-беларуску напісана: «Разам у Еўропу».

На мяжы Украіны з Беларуссю з’явіліся білборды з выявай Аляксандра Мілінкевіча. На рэкламным шчыце па-беларуску напісана: «Разам у Еўропу».

Напэўна, такім чынам прыхільнікі Мілінкевіча хочуць заручыцца падтрымкай тых суайчыннікаў, што адпачываюць летам ва Украіне.

«Выраб і размяшчэнне — не нашых рук справа. Пра білборды ведаем і мы не супраць, каб яны там былі», — кажа намеснік старшыні Руху «За Свабоду» Юрась Губарэвіч.

Перад выбарамі 2006 года білборды з выявай Мілінкевіча былі на Смаленшчыне, але іх хутка знялі.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула