БЕЛ Ł РУС

Невядомы падпальшчык знішчыў больш за 250 тон сена ў Чачэрскім раёне

2.08.2010 / 11:18

Алена Германовіч, БелаПАН

257 тон сена згарэла ў ноч з 31 ліпеня на 1 жніўня ў вёсцы Бяляеўка Чачэрскага раёна. Урон ад пажару склаў каля 30 мільёнаў рублёў.

Cена належала КСУП «Зорка» і знаходзілася пад жалезабетонным навесам. Ужо выяўлена, што ўзгаранне адбылося ў выніку падпалу. Праваахоўныя органы праводзяць расследаванне.

Як паведамлялася раней, 30 чэрвеня ў вёсцы Убарок Лоеўскага раёна, таксама ў выніку падпалу, было знішчана 450 тон сена амаль на 70 мільёнаў рублёў. Віноўнік пажару не выяўлены.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула