БЕЛ Ł РУС

Дзяржкамваенпрам абвяргае інфармацыю пра продаж у Іран комплексаў С-300

5.08.2010 / 9:44

Дзяржаўны ваенна-прамысловы камітэт Беларусі абвяргае інфармацыю пра продаж у Іран двух зенітных ракетных комплексаў С-300, якая з'явілася ў інтэрнеце 4 жніўня.

Як паведаміў прадстаўнік Дзяржкамваенпрама па інфармацыі і сувязях з грамадскасцю Уладзімір Лаўранюк, з Тэгеранам беларускі бок не вёў перамоў па гэтай тэматыцы і не пастаўляў у Іран ні комплексы С-300, ні іх кампаненты.

Лаўранюк заявіў, што Беларусь няўхільна выконвае свае абавязацельствы ў сферы экспартнага кантролю.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула