БЕЛ Ł РУС

Раманчука не пусцілі ў «Еўропу»

11.08.2010 / 10:21

Прэтэндэнту на пасаду прэзідэнта Яраславу Раманчуку адміністрацыя гатэля «Еўропа» адмовіла ў арэндзе памяшкання. Там ён збіраўся 25 жніўня прадставіць праект сваёй прэзідэнцкай платформы.
Як паведаміў палітык, супрацоўнікі гатэля далі зразумець, што выконваюць загад «зверху».

Раманчук: «Па міміцы, па вачах, па жэстах і калі чалавек паказвае наверх пальцам і пры гэтым маўчыць альбо ўсміхаецца — відавочна, што гэта не Бог кажа яму не даваць памяшканне, а зусім іншае азначае».

Нягледзячы на адмову Раманчук мяняць планы і пераносіць презентацыю на іншы дзень не збіраецца.

Раманчук: «Шукаем, паглядзім, у што гэта выльецца. Можа, іншыя людзі пагодзяцца.

Ёсць на прыкмеце 5 розных месцаў. Я не думаю, што ва ўсіх месцах закрыюць дзверы».

У адрозненне ад праграмы «Мільён працоўных месцаў», якая мае аб’ём у 40 старонак, праект прэзідэнцкай платформы зойме дзве старонкі тэксту. Ён уключыць у сябе не толькі сацыяльна-эканамічныя пытанні, але і пытанні каштоўнасцяў, і ролю дзяржавы ў дапамозе асобнаму чалавеку.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула