БЕЛ Ł РУС

Мілінкевіч стане даверанай асобай кандыдатаў і будзе езьдзіць, езьдзіць, езьдзіць

5.10.2006 / 16:23

«Я буду даверанай асобай у вялікай колькасці кандыдатаў і праеду максімальную. колькасць гарадоў краіны». Заявіў лідэр аб’яднаных дэмакратычных сіл Аляксандр Мілінкевіч падчас он-лайн канферэнцыі на радыё Свабода.

— Калі былі выбары прэзідэнта, я лічыў што маю права праводзіць мітынгі паўсюдна, і рабіў гэта нягледзячы на папярэджанні ўлады, — сказаў Аляксандр Мілінкевіч. Улада вельмі баіцца нас. Баіцца нашага дыялогу з людзьмі. Мы знойдзем магчымасці, каб падчас выбараў разам з кандыдатамі ў мясцовыя саветы праводзіць разнастайныя сустрэчы. Формы сустрэчы вызначым мы.

— Нас сапраўды пазбавілі права выбіраць, — адзначыў палітык. — Сёння ў нашай краіне ўлада нелегітымная, і змяніць яе выбарамі немагчыма. Яшчэ раз кажу, што ў стратэгіі дэмакратычных сілаў галоўная мэта — гэта вуліца. Падкрэсліваю — мірная вуліца, без радыкальных дзеянняў, але вуліца — адзіная наша магчымасць па ліквідацыі рэжыму.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула