БЕЛ Ł РУС

Сёння Мінск наведае прэзідэнт Татарстана

12.08.2010 / 10:52

12 жніўня Мінск з аднадзённым візітам наведае прэзідэнт Рэспублікі Татарстан Расійскай Федэрацыі Рустам Мінніханаў.

Чакаецца, што дэлегацыя прыбудзе ў 11.00 і найперш ускладзе вянкі да манумента Перамогі на аднайменнай плошчы.

На 11.35 запланаваныя перамовы Рустама Мінніханава з прэм'ер-міністрам Беларусі Сяргеем Сідорскім.

Затым кіраўнік Татарстана сустрэнецца з прэзідэнтам Аляксандрам Лукашэнкам.

У 13.40 Мінніханаў і Сідорскі наведаюць спарткомплекс "Мінск-Арэна", пасля чаго плануецца іх падыход да журналістаў.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула