БЕЛ Ł РУС

У Іспаніі бык параніў 30 чалавек

19.08.2010 / 10:56

Шакуючыя фота і відэа

Жывёла пераскочыла ахоўны бар'ер і трапіла да гледачоў.

Інцыдэнт адбыўся ўвечары ў сераду, 18 жніўня, у правінцыі Навара ў горадзе Тафала. Бык пераскочыў ахоўны бар'ер і трапіў да гледачоў.

Фота diariodenavarra.es

Арганізатарам мерапрыемства ўдалося ўзяць сітуацыю пад кантроль толькі праз 15 хвілін. Бык, які вырваўся з арэны, быў узбешаны. Большасць гледачоў, пацярпелых у выніку здарэння, атрымалі сінякі і ўдары. Шпіталізацыя спатрэбілася толькі 10-гадоваму хлопчыку, якога адправілі ў адну з бальніц Памплоны.

Іспанскія СМІ ўдакладняюць, што інцыдэнт у Тафалле адбыўся падчас выступу рэкортадораў (recortadores) - людзей, якія выконваюць з быкамі акрабатычныя трукі. Рекортадоры выходзяць на арэну без зброі і не забіваюць быкоў у адрозненне ад удзельнікаў больш шырока вядомай у свеце карыды.

Падобныя інцыдэнты вельмі рэдкія. Быкі дастаткова часта спрабуюць кінуцца на ўстаноўленыя вакол арэн загародкі, аднак у пераважнай большасці выпадкаў ім не ўдаецца іх пераадолець.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула