БЕЛ Ł РУС

Алег Воўчак: Мне прапаноўвалі матэрыялы справаў Байковай за 50 тысяч даляраў

23.08.2010 / 10:26

Зміцер Панкавец

Няўжо ў МУС ці КДБ з’явіліся новыя праціўнікі Лукашэнкі?

З’яўленне ў «Хросным бацьку» кадраў допытаў, што праводзіла следчая Святлана Байкова, скандальныя. Па ідэі, гэтае відэа павінна знаходзіцца ў сакрэтных матэрыялах крымінальнай справы. Тым не менш, яно стала даступным для гледачоў НТВ. Адкуль гэтае відэа змагло з’явіцца ў тэлевізійнікаў? Няўжо ў МУС ці КДБ з’явіліся новыя праціўнікі Лукашэнкі? З гэтым пытаннем мы звярнуліся да былога следчага Алега Воўчака.

«Дастаткова шмат людзей займалася справамі пра кантрабанду на мяжы. Па маіх звестках, матэрыялы справы ёсць як мінімум у пяці супрацоўнікаў следчых органаў.

Калі справа толькі пачыналася, то мне прапаноўвалі набыць усе матэрыялы аб карупцыі, якія расследавала Байкова. Паставілі за гэта цану 50 тысяч даляраў.
У мяне такіх грошай, натуральна, не было.

Ведаеце, усе гучныя справы ёсць у некалькіх копіях. Тое самае па справах зніклых палітыкаў. Следчыя, як і аператыўнікі, перастрахоўваюцца. Як я зразумеў падчас здымак „Хроснага бацькі“, гэта не апошнія матэрыялы, якімі валодае НТВ. Такія матэрыялы ёсць шмат у каго ў службовым карыстанні, таму дакапацца, ад каго яны трапілі да расіян, будзе цяжка».

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула