БЕЛ Ł РУС

Лукашэнка заяўляе аб стратэгічным партнёрстве з Украінай

24.08.2010 / 10:14

Аляксандр Лукашэнка ад імя беларускага народа і сябе асабіста павіншаваў прэзідэнта Украіны Віктара Януковіча з нацыянальным святам — Днём Незалежнасці.

«Гэтая дата стала паваротнай вяхой у гісторыі Украіны, замацавала імкненні ўкраінскага народа да нацыянальнага адраджэння, духоўнай свабоды і культурнага ўздыму», — цытуе віншаванне прэзідэнта яго прэс-служба.

Лукашэнка выказвае ўпэўненасць у тым, што «адносіны паміж Рэспублікай Беларусь і Украінай будуць і надалей развівацца ў духу стратэгічнага партнёрства і грунтавацца на прынцыпах узаемнага даверу і падтрымкі».

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула