Абама ўсё менш папулярны
Упершыню больш за палову амерыканцаў не ўхваляе дзейнасць прэзідэнта ЗША.
Упершыню больш за палову амерыканцаў не ўхваляе дзейнасць прэзідэнта ЗША Барака Абамы, паказала сацапытанне. Цяпер яго падтрымліваюць толькі 45% амерыканцаў, а 52% — не. Такія нізкія паказчыкі былі толькі ў амерыканскага прэзідэнта Рональда Рэйгана, калі краіна перажывала самы вялікі спад з часоў Вялікай дэпрэсіі.
AFP.
Рэйтынг прэзідэнта ЗША Барака Абамы дасягнуў рэкордна нізкай адзнакі з пачатку яго тэрміну на гэтай пасадзе. Несуцяшальныя дадзеныя былі прыведзеныя ў сумесным сацыялагічным даследаванні Ipsos і Reuters.
На канец жніўня дзейнасць Абамы ўхваляе 45% амерыканцаў, а 52% праца прэзідэнта краіны не задавальняе.
Яшчэ ў ліпені прыхільнікі і праціўнікі Абамы ў тым жа апытанні падзяліліся роўна на дзве групы — па 48% падтрымлівалі і выступалі супраць дзейнасці кіраўніка краіны. У пачатку 2009 толькі 26% негатыўна ставіліся да працы прэзідэнта, падтрымка Абамы складала рэкордныя 69%.
У 62% амерыканцаў ёсць цвёрдае адчуванне, што цяпер ЗША ідзе па нейкім няправільным шляху. Толькі 31% упэўнены, што выбраны правільны напрамак развіцця. Зрэшты, упершыню 60% заявілі, што напрамак краіна ўзяла няправільны, яшчэ ў канцы мінулага года.
На думку складальнікаў апытання, становішча Абамы вельмі нагадвае сітуацыю з прэзідэнтам Рональдам Рэйганам, які кіраваў краінай з 1981 па 1989: у гэты час адбыўся наймацнейшы эканамічны спад з часоў Вялікай дэпрэсіі.
За кошт росту беспрацоўя, спаду эканамічнага развіцця Рэйган ледзь не страціў магчымасць пайсці на перавыбары. Аднак да заканчэння яго першага тэрміну ўзровень беспрацоўя скараціўся, дабрабыт выбаршчыкаў падвысіўся, і Рэйган здолеў набраць 59% галасоў у сваю падтрымку.
Цяпер амерыканцаў хвалюе ў першую чаргу беспрацоўе — гэтым пытаннем заклапочаныя 72% удзельнікаў апытання. Другое па важнасці пытанне — дзяржвыдаткі (67%). Цяпер ўзровень беспрацоўя складае 7,5%, да 2012 прагназуецца ўзровень у 7,1% — па амерыканскіх мерках гэта ўсё адно вельмі высокі паказчык.
Нізкія рэйтынгі Абамы ўжо на ўсю моц выкарыстаюць апаненты прэзідэнта з Рэспубліканскай партыі. Кангрэсмэн ад штата Агаё Джон Бонер заявіў, што групе эканамічных дарадцаў прэзідэнта Абамы варта ў поўным складзе сысці ў адстаўку. Ён раскрытыкаваў Белы дом за надзвычай высокія дзяржаўныя выдаткі. У адказ
Эканамічны спад, які пачаўся ў 2007, фактычна дастаўся Абаму ў спадчыну, а ўвосень 2008 пачаўся эканамічны крызіс. «Эканоміка сапраўды паўплывала на Абаму і яго адміністрацыю», — пракаментаваў даследаванне сацыёлаг Ipsos Кліф Янг.
«На нейкі час выбаршчыкі далі яму магчымасць скарыстацца агульнай збянтэжанасцю. Ён атрымаў у спадчыну вельмі рызыкоўную эканамічную сітуацыю, і яны былі гатовыя даць яму час, — патлумачыў Янг. — Цяпер цярпенне ў асноўным скончылася».
Прафесар палітычных навук універсітэта Аёвы Майкл