БЕЛ Ł РУС

Паліцэйскае аўто зафіксавала на відэа жахлівую аварыю

25.08.2010 / 17:16

Спартыўны легкавік на хуткасці больш за 160 км/ч узляцеў у паветра і ўрэзаўся ў апору моста.

Pontiac Firebird 19-гадовага жыхара ЗША на хуткасці больш за 160 км/ч абагнаў паліцэйскую машыну па раздзяляльный паласе, узняўся ў паветра і ўдарыўся аб апору моста.

Аўтамабіль разарвала на 3 часткі, а ліхач цудам застаўся жывы. Відэа было выпадкова занятае з паліцэйскай машыны, якая вярталася з дзяжурства.

Як паведамляе Daily Telegraph, кіроўцу вызвалілі з-пад арышту літаральна за паўгадзіны да здарэння. Паліцыя затрымала маладога чалавека па падазрэнні ў распіцці спіртных напояў і ўжыванні наркотыкаў. Вартавыя парадку вырашылі, што памыліліся і адпусцілі небараку. Зараз пацярпелы знаходзіцца ў шпіталі ў цяжкім стане.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула