Выбары прызначылі на 14 студзеня 2007 году
Аляксандар Лукашэнка сваім указам вызначыў, што выбары дэпутатаў мясцовых Саветаў адбудуцца 14 студзеня
Аляксандар Лукашэнка сваім указам вызначыў, што выбары дэпутатаў мясцовых Саветаў адбудуцца 14 студзеня, – паведамілі "Інтэрфаксу" ў прэс-службе кіраўніка дзяржавы. "Аляксандр Лукашэнка 10 кастрычніка падпісаў указ, якім вызначыў датай правядзеньня выбараў у мясцовыя Саветы дэпутатаў Беларусі дваццаць пятага скліканьня 14 студзеня 2007 году", – паінфармавалі ў прэс-службе.
Там паведамілі, што "дзяржаўным органам, іншым арганізацыям даручылі забясьпечыць выкананьне ва ўсталяваныя Выбарчым кодэксам тэрміны аднесеных да іх кампэтэнцыі арганізацыйных мерапрыемстваў па падрыхтоўцы і правядзеньні выбараў у мясцовыя саветы дэпутатаў".
У прэс-службе адзначылі, што фінансаваньне выдаткаў дзеля падрыхтоўкі і правядзеньня выбараў зьдзяйсьняцьмецца Саветам міністраў Беларусі на кошт сродкаў рэспубліканскага бюджэту.