БЕЛ Ł РУС

У Чавускім раёне маладзёна засыпала зямлёй

31.08.2010 / 12:11

У Чавускім раёне Магілёўскай вобласці падчас будаўніцтва калодзежа быў жывым пахаваны чалавек.

Як паведамілі ў прэс-службе УУС Магілёўскага аблвыканкама, трагедыя здарылася ў вёсцы Селішча 30 жніўня прыблізна ў 14.40. Падчас правядзенні земляных работ па ўладкаванні калодзежа абваліўся грунт. Зямлёй засыпала 17-гадовага жыхара Магілёва, які знаходзіўся ў яміне на глыбіні 10–11 метраў. Малады чалавек дапамагаў сваякам будаваць калодзеж.

Пошукі цела доўжыліся да 23.00 і былі спынены супрацоўнікамі мясцовага падраздзялення МНС з-за небяспекі паўторнага абвалу грунту.

Сёння раніцай працы па пошуку цела аднавіліся, аднак экскаватар не можа капаць на глыбіні больш за чатыры метры.

Як паведамілі ў Чавускім райаддзеле па НС, зараз з Магілёва накіравана дадатковая тэхніка для вядзення работ па пошуку і даставанні цела.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула