БЕЛ Ł РУС

Кіраўнік МУС Беларусі спадзяецца, што злачынства ля амбасады Расіі будзе раскрытае

1.09.2010 / 10:55

Міністр унутраных справаў Беларусі Анатоль Куляшоў упэўнены, што злачынства ў дачыненні да амбасады Расіі ў Мінску будзе раскрытае.

«Ёсць надзея, што гэты злачынства будзе раскрытае, бо зламыснікі заўсёды пакідаюць на месцы злачынства нейкія сляды», —
заявіў А. Куляшоў, адказваючы на пытанне агенцтва «Інтэрфакс-Захад» у сераду падчас наведвання Магілёўскага вышэйшага каледжа МУС Беларусі.

А. Куляшоў адзначыў, што «ў дадзеным выпадку таксама была магчымасць прагледзець запіс відэакамер назірання. Гэта дапаможа ў раскрыцці дадзенага злачынства», — падкрэсліў міністр.

Ён таксама ўдакладніў, што «па дадзеным факце распачатая крымінальная справа па ч. 1 арт. 339 (хуліганства), вядуцца аператыўна-следчыя мерапрыемствы, адпрацоўваюцца розныя версіі матываў злачынства ў дачыненні да амбасады Расіі ў Беларусі».

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула