БЕЛ Ł РУС

«ARCHE» на новыя правілы пераходзіць не збіраецца

1.09.2010 / 11:29

Сяргей Макарэвіч

Часопіс выкарыстоўвае класічны правапіс.

Часопіс «ARCHE» — адно з выданняў, што выкарыстоўвае класічны правапіс. Рэдактар Валер Булгакаў кажа, што на новыя правілы «ад 1 верасня пераходзіць не збіраецца. Пяройдзем толькі тады, калі лукашэнкаўская дзяржава пачне караць за класічны правапіс і паставіць пытанне аб дэлегалізацыі часопіса. Мы ўспрымаем гэты закон як форму палітычнага ціску. Ён найперш нацэлены супраць незалежных СМІ і выдавецтваў».

Выдавецтва Ігара Логвінава — найбуйнейшае па выпуску кніг класічным правапісам. «Тыя кнігі, што ў планах, — будзем выдаваць, а пра наступныя будзем думаць», — адзначае Ігар.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула