БЕЛ Ł РУС

Ахвяры рэкламы

1.09.2010 / 11:36

Расейская сетка аптэк «36,6» прапанавала пакупнікам купоны, што дазволяць ім набываць лекі са зніжкамі. Дзеля гэтага на фасадах аптэк былі развешаны банэры з выявай купона і надпісам «Выражы мяне». У першы ж дзень акцыі ў Растове-на-Дану банэр адной з аптэк быў насамрэч выразаны, не засмуціў аматара зніжак нават памер «купона» — 365 на 210 сантыметраў. Хто і як такім чынам дабіваўся 15-працэнтнай зніжкі пакуль невядома, ды і шансаў атрымаць банэр назад няма. Нават у абмен на зніжку.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула