БЕЛ Ł РУС

1 верасня ў беларускамоўнай гімназіі №23

1.09.2010 / 17:20

Настасся Шамрэй, Таццяна Гаўрыльчык

відэа

Карэспандэнты «Нашай Нівы» падглядзелі за святам 1 верасня новага пакалення эліты. Пакалення, якое пакуль яшчэ ледзь бачнае з-за высокіх крэслаў актавай залі сталічнай гімназіі № 23

Гімназія № 23 сустрэла сёння 47 новых першакласнікаў. Сярод бацькоў і сваякоў можна было пабачыць багата знаёмых твараў: сем’і Бартосікаў, Памідоравых, Губарэвічаў і інш. Як сказала дырэктар гімназіі, Ніна Нікіціна, мы бачым перад сабой новую эліту нашай краіны.

На жаль, толькі 18% вучняў з усёй Беларусі будуць праходзіць усе прадметы па-беларуску. Таму карэспандэнты «Нашай Нівы» зазірнулі менавіта ў беларускамоўную гімназію, якіх адзінкі, каб падглядзець за святам новага пакалення эліты. Пакалення, якое пакуль яшчэ ледзь бачнае з-за высокіх крэслаў актавай залі і вялізных букетаў кветак:

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула