БЕЛ Ł РУС

Раманчук прапаноўвае публічна абмеркаваць беларуска-расійскія адносіны

3.09.2010 / 16:05

Прэтэндэнт на пасаду прэзідэнта ад Аб’яднанай грамадзянскай партыі (АГП) Яраслаў Раманчук прапаноўвае правесці на беларускім тэлебачанні публічную дыскусію аб стане і перспектыве развіцця беларуска-расійскіх адносін.

Паводле яго слоў, адпаведны зварот да Аляксандра Лукашэнкі будзе накіраваны ў Адміністрацыю прэзідэнта.

«Лукашэнка нясе поўную адказнасць за знешнюю палітыку краіны і скандальна нізкі ўзровень адносін паміж краінамі, які ўстанавіўся апошнім часам.
16 гадоў ён заяўляў аб дружбе і партнёрстве з Расіяй, а цяпер узровень канфліктнасці такі, што наступным крокам можа стаць адкліканне паслоў», — сказаў Раманчук.

Палітык паведаміў, што ў АГП ёсць канцэпцыя будаўніцтва партнёрскіх адносін з Расіяй. «Магчыма, нашы думкі і ідэі могуць стаць карыснымі і ўладам», — падкрэсліў Раманчук.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула