БЕЛ Ł РУС

Нобэлеўскую прэмію міру атрымаў жыхар Банглядэш

13.10.2006 / 13:11

Nashaniva.com

Зусім нечакана сёлетнім нобэлеўскім ляўрэатам у галіне міру стаў прафэсар эканомікі з Банглядэш Махамэд Юнус і ягоная арганізацыя фінансавай дапамогі бедным «Грамээн Банк».

Зусім нечакана сёлетнім нобэлеўскім ляўрэатам у галіне міру стаў прафэсар эканомікі з Банглядэш Махамэд Юнус і ягоная арганізацыя фінансавай дапамогі бедным «Grameen Bank».

Нобэлеўскі камітэт абвесьціў пра сваё рашэньне ў пятніцу ў Осла.

66-гадовы Махамэд Юнус перадусім займаецца арганізацыяй банкаўскіх крэдытаў для беднякоў. Нобэлеўская прэмія міру складае 1,1 млн. эўра і будзе ўручаная 10 сьнежня.

Вольга Данішэвіч паводле gmx.de і gazeta.pl.

Махамэд Юнус адзін з тых людзей, якія ахвярна займаюцца справаю дзеля дабра іншых людзей. Такім, мусіць, і павінна даставацца найбольшая гуманітарная прэмія сьвету.

Сёлета ўпершыню ў гісторыі прэміі сярод намінантаў на Нобэлеўскую прэмію міру быў і беларус — праваабаронца і літаратар Алесь Бяляцкі.

НН

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула