БЕЛ Ł РУС

За Рымашэўскага ўзялася падатковая інспекцыя

15.09.2010 / 11:16

Прэтэндэнту на пасаду прэзідэнта ад аргкамітэта па стварэнні партыі "Беларуская хрысціянская дэмакратыя" (БХД) Віталю Рымашэўскаму прапанавалі падаць у падатковую інспекцыю інфармацыю аб даходах і расходах за апошнія 10 гадоў.

Як паведамляе прэс-служба аргкамітэта БХД, 14 верасня Рымашэўскі быў выкліканы ў падатковую інспекцыю Фрунзенскага раёна Мінска, дзе ён і даведаўся аб праверцы, што праводзіцца ў дачыненні да яго.

Рымашэўскі лічыць дзеянні падатковай інспекцыі палітычным націскам і рэпрэсіямі супраць яго як магчымага саперніка дзейнага кіраўніка дзяржавы. Паводле меркавання Рымашэўскага, спрабуючы запалохаць яго.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула