БЕЛ Ł РУС

Гавары па-польску, Google знойдзе

16.09.2010 / 14:00

cz

Google запусціў галасавы пошук на польскай мове для мабільных прыстасаванняў і паабяцаў неўзабаве асвоіць рускую.

Google запусціў галасавы пошук на польскай мове для мабільных прыстасаванняў і паабяцаў неўзабаве асвоіць рускую.

Сэрвіс галасавога пошуку з’явіўся два гады таму, але працаваў толькі для англійскай мовы. Цяпер падтрымліваюцца таксама кітайская, японская, карэйская, з ейрапейскіх — французская, нямецкая, італьянская, іспанская мовы. Наступная ў іх шэрагу — польская. Анансаваная падтрымка рускай.

Карыстальнікі, аднак, адзначаюць, што з Google’ам не заўжды ўдаецца слушна паразумецца — некаторыя галасавыя запыты апрацоўваюцца некарэктна.



Чытайце таксама:

Каментары да артыкула