БЕЛ Ł РУС

Улюбёны фільм Таранціны — у нядзелю на TV

15.10.2006 / 12:53

Андрэй Расінскі

«Олдбой», «Першы», 22.25

Квэнцін Таранціна пра фільм «Олдбой»: «Мне здаецца, гэта абсалютны шэдэўр — падобныя зьяўляюцца раз на дзесяць гадоў, не часьцей. Ён ператварае карэйскую кінематаграфію ў самую цікавую культурную зьяву на сьвеце».

«Канікулы спадара Юло», НТВ, 17.10

Францыя, 1953, рэж. Жак Таці

Дзівак Юло прыяжджае ў Брэтонь адпачыць – і праз сваю нязграбнасьць усяляк перашкаджае курортнікам.

Намінацыя на «Оскар» за сцэнар.

«Олдбой», «Першы» (БТ), 22.25

Паўдзённая Карэя, 2003, рэж. Парк Чан Вук

Псыхалягічны трымценьнік

Чалавека скрадаюць і 15 гадоў трымаюць у няволі. Потым нечакана вызваляюць. Герой апантаны нянавісьцю – і жадае даведацца праўду.

Крывава-паэтычная звышжорсткая харэаграфія ад Парк Чан Вука. Прыз на Канскім фэсьце з рук Квэнціна Таранціна.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула