БЕЛ Ł РУС

У Вільні ўсталявалі шыльду ў гонар Багушэвіча

20.09.2010 / 10:47

Ва ўрачыстасцях узяў удзел міністр культуры Павел Латушка.

17 верасня ў Вільні на вул. Арклю 18с (Конная – бел.), адбылося адкрыццё шыльды ў гонар патрыярха беларускай літаратуры Францішка Багушэвіча.

Шыльда была ўсталявана дзякуючы намаганням Таварыства беларускай мовы Віленскага краю, Пасольствам Рэспублікі Беларусь у Літоўскай Рэспубліцы, Міністэрствам культуры Рэспублікі Беларусь, а таксама мэрыямі Вільні і Менска.

На адкрыцці шыльды прысутнічалі міністр культуры Беларусі Павел Латушка, пасол у Літоўскай Рэспубліцы Уладзімір Дражын, віцэ-мэры Вільні і Менска, прадстаўнікі грамадскасці Беларусі і Літвы, дзеячы грамадскіх аб'яднанняў у Літве.

Усе беларускія чыноўнікі прамаўлялі на добрай беларускай мове. Прамовы літоўскіх чыноўнікаў перакладаліся таксама на беларускую.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула