БЕЛ Ł РУС

У рэйтынгу Кубка Дэвіса Беларусь апусцілася з 46-га на 48-е месца

21.09.2010 / 9:31

Мужчынская зборная Беларусі па тэнісе зноў пагоршыла свае пазіцыі ў рэйтынгу Кубка Дэвіса.

Пасля паражэння ад славакаў у другім раўндзе плей-оф1-й групы Еўра-Афрыканскай зоны яна апусцілася з 46-га на 48-е месца, а колькасць набраных ачкоў паменшылася з 480 да 400. У сваю чаргу зборная Славакіі паднялася з 36-й на 30-ю пазіцыю (колькасць ачкоў павялічылася з 807,5 да 1.127,5).

Пасля ліпеньскага паражэння ад галандцаў у першым раўндзе плей-оф Беларусь апусцілася на чатыры радкі ў рэйтынгу.

У наступным годзе каманда выступіць у 2-й групе ЕАЗ. Лёсаванне Кубка Дэвіса-2011 пройдзе 22 верасня ў Бруселі.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула