БЕЛ Ł РУС

У Калінкавічах дзяўчына-кіроўца збіла дзвюх дзяўчат

21.09.2010 / 12:53

Алена Германовіч, БелаПАН

Вечарам 21 верасня ў Калінкавічах 25-гадовая жанчына-кіроўца ўчыніла наезд на дзвюх дзяўчат.

Як паведамілі БелаПАН у аддзяленні агітацыі і прапаганды ДАІ УУС Гомельскага аблвыканкама, жанчына рухалася на аўтамабілі "Форд Мандэа" і збіла дзяўчат 19 і 20 гадоў, якія пераходзілі дарогу паблізу пешаходнага пераходу. Пацярпелыя шпіталізаваныя з страсеннем мазгоў і іншымі траўмамі.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула