БЕЛ Ł РУС

Алесь Кіркевіч. Стратэгія павука

26.09.2010 / 18:56

Алесь Кіркевіч, Горадня

з пошты Рэдакцыі

Ад нуды б’юць катоў кандыдаты
Мнуць касцюмы ў вандроўках далёкіх
І блізкіх
І чакаюць кагосці палаты
У лякарнях ці…
У крамлях расійскіх

Дажынаюць жніво хлебаробы
Мент сумуе, плюе на зямлю
Неабачна
Арышт за распаўсюд хваробы
Падаецца такім нязначным

Сум даводзіць кіроўцу дзяржавы
«Выпіць мне ці паехаць у Альпы
З сынам?
Сезон перадвыбарчы нейкі млявы…
Няўжо зноўку стану адзіным?»

Не сумуе павук у крамлёўскіх палатах
Паўзе па мапе сусвету
(Пыльнай)
Ці ходзіць то чэлядзь у срэбных шатах?
Ці ж муха бжучыць у цішы магільнай?

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула