БЕЛ Ł РУС

Аўтамабіль урэзаўся ў дрэва -- двое загінулі

27.09.2010 / 10:0

Ля вёскі Хутаранка Гомельскага раёна «Фальксваген Гольф-3» не змог абмінуць дрэва, калі на вялікай хуткасці з’ехаў з праезнай часткі ў кювет.

Здарэнне адбылося ў гадзіну ночы. Ахвярамі аварыі сталі маладыя людзі, двум з іх толькі споўнілася 18. Два чалавекі, у тым ліку 37-гадовы кіроўца, загінулі на месцы. Яшчэ чацвёра пасажыраў, якія знаходзіліся ў аўтамабілі, з траўмамі рознай цяжкасці дастаўленыя ў бальніцы Гомеля.

Як паведамілі ў прэс-службе абласнога ўпраўлення МНС, іх супрацоўнікі з рэшткаў машыны вымушаны былі вымаць пацярпелых і загінулых пры дапамозе гідраўлічнай прылады.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула