БЕЛ Ł РУС

Пяць узнагарод заваявалі беларускі на чэмпіянаце свету па мастацкай гімнастыцы

27.09.2010 / 10:09

Пяць медалёў — два сярэбраныя і тры бронзавыя — заваявалі беларускія спартсменкі на ХХХ чэмпіянаце свету па мастацкай гімнастыцы, які прайшоў у Маскве з 19 па 26 верасня.

Другія месцы беларускі занялі ў камандных спаборніцтвах (Любоў Чаркашына, Меліціна Станюта, Ганна Рабцава, Аляксандра Наркевіч) і групавым мнагаборстве (Марына Ганчарова, Анастасія Іванкова, Аляксандра Осіпава, Ксенія Санковіч, Аліна Туміловіч).

Бронзавыя ўзнагароды дасталіся ім у індывідуальным мнагаборстве, практыкаванні са скакалкай (абедзве — Меліціна Станюта) і групавым практыкаванні з трыма стужкамі і дзвюма скакалкамі.

У агульным медальным заліку Беларусь (0, 2, 3) заняла трэцяе месца пасля Расіі (8, 5, 1) і Італіі (1, 2, 0). На чацвёртым месцы Азербайджан (0, 0, 4), на пятым — Балгарыя (0, 0, 1).

На леташнім чэмпіянаце свету ў Японіі беларускія гімнасткі заваявалі тры сярэбраныя і два бронзавыя медалі, заняўшы трэцяе месца пасля Расіі (7, 3, 2) і Італіі (2, 1, 0).

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула