БЕЛ Ł РУС

Янукевіч: «Няма прарасейскага кандыдата, ёсць прарасейскі сцэнар»

28.09.2010 / 10:26

Мікола Бугай

Старшыня Партыі БНФ Аляксей Янукевіч упэўнены, што на перыяд выбараў замірэнне Лукашэнкі з Крамлём немагчымае.

«На сёння нельга адназначна сказаць, што існуе пэўны прарасейскі кандыдат. Але дакладна можна сцвярджаць, што існуе прарасейскі сцэнар». На думку Янукевіча, ён заключаецца ў змене грамадскай думкі ў Беларусі на больш спрыяльную для Расіі і інтэграцыйных праектаў.

Янукевіч заклікаў падтрымаць у ролі лідэра нацыянальна-дэмакратычных сілаў Беларусі кандыдата ў прэзідэнты ад Партыі БНФ Рыгора Кастусёва.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула