БЕЛ Ł РУС

У двух мінчукоў канфіскаваны галюцынагенныя грыбы

1.10.2010 / 10:59

Вячаслаў Будкевіч, БелаПАН

Мінскім РУУС распачаты справы на падставе ч. 1 арт. 328 Крымінальнага кодэкса (незаконны абарот наркатычных сродкаў, псіхатропных рэчываў і прэкурсораў) у дачыненні да двух непрацуючых жыхароў сталіцы 1988 і 1990 гадоў нараджэння.

Як паведамілі ў праваахоўных органах, 26 верасня непадалёк ад вёскі Астрашыцкі Гарадок Мінскага раёна ў маладых людзей былі канфіскаваны грыбы, што ўтрымліваюць псілацын — псіхаактыўнае рэчыва-алкалоід з сямейства трыптамінаў.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула