БЕЛ Ł РУС

Выклікаў міліцыю на зборшчыкаў Лукашэнкі

7.10.2010 / 14:57

Зміыер Панкавец

бо тыя не мелі пасведчанняў сяброў ініцыятыўнай групы.

Пікеты за Аляксандра Лукашэнку плаўна раскіданы па ўсёй сталіцы.
Маладыя людзі пад дзяржаўным сцягам і партрэтам лідэра заклікаюць распісацца за свайго кандыдата. Асаблівага ажыятажу сярод іх няма.

Хітом у інтэрнэце сталі здымкі, як подпісы за Лукашэнку збіраюць ля кінатэатра пад афішамі камедыі «Зноў ты» і фільма жахаў «Абіцель зла — 4».

Анекдатычны выпадак адбыўся ў панядзелак.
Прадпрымальнік Алесь Таўстыка выклікаў міліцыю на зборшчыкаў подпісаў за Лукашэнку, бо тыя не мелі пасведчанняў сяброў ініцыятыўнай групы. Ясна, што нікога не затрымалі.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула