БЕЛ Ł РУС

Італія — Беларусь — 2:0 (плей-оф моладзевага чэмпіянату)

8.10.2010 / 20:52

Алег Гардзіенка

Моладзевая зборная Беларусі (галоўны трэнер – Георгій Кандрацьеў) прайграла зборнай Італіі ў першым матчы плей-оф за выхад у фінал моладзевага чэмпіянату Еўропы па футболе з лікам 0:2 (Дэстра, 30, Акака, 61).

Гульня прайшла ў Італіі, у горадзе Рыеці.

Матч у адказ пройдзе 12 кастрычніка ў Барысаве.

Пераможца двубою заваюе пуцёўку на моладзевы чэмпіянат Еўропы па футболе, што пройдзе ў чэрвені 2011 года ў Даніі.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула