БЕЛ Ł РУС

На крамлёўскім прыёме падалі салату з чарвяком

13.10.2010 / 11:22

КаМ; паводле Deser.pl

Салату «з сюрпрызам» губернатар Цвярской вобласці Дзмітрый Зяленін атрымаў на крамлёўскім прыёме ў гонар прэзідэнта Германіі Крыстыяна Вульфа з жонкай.

Талерка Дзмітрыя Зяленіна.

Здымак сваёй талеркі з неспадзяванкай Зяленін размясціў на Твітэры.

— У маёй салаце чарвякоў не было. Наадварот, усё стравы былі вельмі смачныя, а нямецкія калегі, што сядзелі побач, адно хвалілі крамлёўскую кухню, — запэўніў Канстанцін Касачоў, які прадстаўляў камісію Дзяржаўнай Думы па замежных справах.

Губернатар Зяленін пажартаваў, што гэта быў адмысловы спосаб пакрэсліць свежасць салаты.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула