БЕЛ Ł РУС

Бібліятэка імя Караткевіча адкрыецца ў Таліне

13.10.2010 / 16:23

У Таліне запланаванае адкрыццё Грамадскай бібліятэкі літаратуры народаў Эстоніі імя Уладзіміра Караткевіча, якое адбудзецца 16 кастрычніка 2010, а 16-й гадзіне па адрасе Lai 33 (Стары горад) у рамках фестывалю казацкай культуры «Пакроў».

У фондзе бібліятэкі — кнігі беларускіх пісьменнікаў на беларускай і расійскай мовах, кнігі пра гісторыю, культуру і грамадства Беларусі на расійскай і англійскай.

Працягваецца праца па стварэнні ўкраінскага і малдаўскага аддзелаў бібліятэкі. Вядуцца перамовы з прадстаўнікамі іншых нацыянальных меншасцяў, што пражываюць у Эстоніі, па стварэнні ў бібліятэцы аддзелаў, прысвечаных іх нацыянальнай культуры.

Падрабязная інфармацыя пра бібліятэку — на сайтах sites.google.com і kozatstvo.eu.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула