БЕЛ Ł РУС

Сяргей Касціцын дэбютаваў за «Нэшвіл»

15.10.2010 / 09:33

АГ

Сяргей Касціцын сёння ўначы правёў першы матч за «Нэшвіл». Беларускі форвард, што раней гуляў за «Манрэаль», прапусціў першыя дзве гульні за свой новы клуб з сусветнай сталіцы кантры з прычыны траўмы.

«Нэшвіл» выйграў на сваёй пляцоўцы ў «Сэнт-Луіса» — 4:3 (3:1, 1:1, 0:1), а Касціцын-малодшы правёў на лёдзе 13 хвілін 17 секундаў, атрымаў дзве хвіліны штрафу, каэфіцыент карыснасці -1.

«Дэтройт» Руслана Салея прайграў у гасцях «Даласу» — 1:4. Салей правёў на лёдзе 16 хвілін 11 секундаў і атрымаў дзве хвіліны штрафу.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула