БЕЛ Ł РУС

У Ашмянскім раёне археолагі знайшлі фрагменты керамікі эпохі жалезнага века

18.10.2010 / 11:00

БЕЛТА

Археолагі Інстытута гісторыі падчас раскопак у Ашмянскім раёне выявілі фрагменты керамікі эпохі жалезнага века.

Як адзначаюць навукоўцы, у Беларусі дагэтуль было адкрыта толькі адно гарадзішча з керамікай такога віду ў вёсцы Засвір Мядзельскага раёна.

На месцы старажытнага паселішча ў Ашмянскім раёне знойдзены таксама фрагменты жалезнай сякеры, вастрыльнага каменя, спражка, ключык і дзве прасніцы. Усе артэфакты перададзены на захоўванне ў Ашмянскі краязнаўчы музей.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула