БЕЛ Ł РУС

У Беларусі створана 6.390 участкаў для галасавання на выбарах прэзідэнта

19.10.2010 / 08:02

паведаміў сакратар Цэнтрвыбаркама Мікалай Лазавік.

280 участкаў створана ў стацыянарных лячэбных і лячэбна-прафілактычных установах, 52 — у вайсковых часцях, 44 — за мяжой.

Паводле слоў Лазавіка, колькасць участкаў для галасавання на гэтых выбарах паменшылася ў параўнанні з прэзідэнцкімі выбарамі 2006 года; тады іх было 6.626.

"Прычына памяншэння колькасці ўчасткаў для галасавання — узбуйненне адміністрацыйна-тэрытарыяльных адзінак, а таксама ўнутраная міграцыя насельніцтва. Будуюцца шматкватэрныя дамы і жылыя раёны, дзякуючы чаму выбарчыя ўчасткі становяцца большымі па колькасці", — паведаміў сакратар Цэнтрвыбаркама.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула