БЕЛ Ł РУС

Будапэшт пасьля беспарадкаў: 128 параненых, у тым ліку 8 цяжка

24.10.2006 / 15:38

Пасьля сутычак паліцыі з дэманстрантамі ў панядзелак вечарам і ў ноч на аўторак сытуацыя ў Будапэшце пад раніцу супакоілася. Праціўнікі сацыялістычна-лібэральнага ўраду працягвалі маніфэстацыі.

Пасьля сутычак паліцыі з дэманстрантамі ў панядзелак вечарам і ў ноч на аўторак сытуацыя ў Будапэшце пад раніцу супакоілася. Аддзелы паліцыі, ужываючы водныя гарматы і сьлезацечны газ, разагналі ўначы радыкальных праціўнікаў сацыялістычна-лібэральнага ўраду.

Да хваляваньняў дайшло ў дзень, калі Вугоршчына сьвяткавала 50-ю гадавіну антысавецкай рэвалюцыі 1956 г.

Паводле ратавальных службаў, 128 чалавек было паранена, сярод іх восем цяжка. Паліцыя папярэдне паведамляе, што было затрымана каля сто ўдзельнікаў пратэстаў.

У панядзелак на працягу дня ў Будапэшце пратэставала каля сотні тысячаў людзей. Паліцыя выкарыстала водныя гарматы, сьлезацечны газ, а пасьля таго, як дэманстранты закідалі яе камянямі, ужыла ў адказ гумовыя кулі. Вечарам дэманстранты здолелі прывесьці ў рух браніраваны танк з дзеючай пад адкрытым небам выставы, прысьвечанай рэвалюцыі 1956 г. Паліцыя затрымала танк.

Як паведамляюць агенцыі, уначы лік дэманстрантаў скараціўся да некалькіх соцень чалавек, якія прадстаўлялі ў асноўным крайніх правых. Пасьля апоўначы дэманстранты намагаліся пры дапамозе машыны прабіцца праз кардон паліцыі. Аднак паліцыя не дапусьціла вяртаньня натоўпу ў цэнтар гораду. А гадзіне 6:30 на вуліцах і цэнтральным Мосьце Альжбэты – месцах сутычак – быў адноўлены рух.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула