БЕЛ Ł РУС

Група Міхалевіча: у Салігорску шмат подпісаў даў міліцыйны дом

21.10.2010 / 10:53

Ініцыятыўная група Алеся Міхалевіча наведала так званы «міліцэйскі» шматпавярховік, дзе знайшла надзіва сур’ёзную падтрымку.

«Мы збіралі подпісы ў новым мікрараёне і зайшлі ў дом, дзе ў асноўным пражываюць сем’і супрацоўнікаў Салігорскага РАУС. Гэта было нечакана, але значная колькасць жыхароў гэтага дома без усялякіх комплексаў падпісалася за нашага прэтэндэнта, — расказвае мясцовы актывіст Уладзімір Шыла. — Некаторыя, праўда, казалі, што міліцыя не ўдзельнічае ў выбарах. Тады я спытаў, няўжо яны і галасаваць не пойдуць. Пытанне паставіла іх у тупік».

Павел Батуеў, які не раз затрымліваўся мясцовымі супрацоўнікамі міліцыі за ўдзел у палітычных акцыях у апошнія гады, пацвердзіў словы свайго калегі па зборы подпісаў:

«Сустрэў у гэтым доме шмат знаёмых твараў з аддзялення міліцыі. У мяне самога былі пэўныя стэрэатыпы. Слаба верылася, што будуць падпісвацца. Тым не менш, подпісы збіраліся абсалютна нармальна. Нават лепш, чым у некаторых іншых дамах», — цытуюць Батуева «Праваабаронцы за свабодныя выбары».

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула