БЕЛ Ł РУС

Samsung ня супраць асталявацца ў Беларусі

25.10.2006 / 14:09

«Арганізаця зборачнай вытворчасьці запатрабуе вялізных інвэстыцыяў. У сваю чаргу, для такіх інвэстыцый патрэбныя вялікія аб’ёмы продажаў. Зараз мы толькі афіцыйна выходзім на рынак краіны. Калі нашыя надзеі спраўдзяцца, то чаму б і не»

Кампанія «Самсунг Электронікс» не выключае магчымасьці арганізацыі ў Беларусі зборачнай вытворчасьці сваёй аўдыё- і відэатэхнікі. Пра гэта паведамілі прадстаўнікі кампаніі ў часе прэсавай канфэрэнцыі, прысьвечанай афіцыйнаму вываду аўдыё- і відэапрадукцыі Самсунг на рынак Беларусі ў чацьвёртым квартале 2006 году.

«Арганізаця зборачнай вытворчасьці запатрабуе вялізных інвэстыцыяў. У сваю чаргу, для такіх інвэстыцый патрэбныя вялікія аб’ёмы продажаў. Зараз мы толькі афіцыйна выходзім на рынак краіны. Калі нашыя надзеі спраўдзяцца, то чаму б і не», – сказаў мэнэджэр па разьвіцьці рэгіянальнага бізнэсу аўдыё- і відэапрадукцыі кампаніі Самсунг у Беларусі і Малдове Андрэй Вінакураў.

Паводле ягоных словаў, кампанія «Самсунг Электронікс»ставіць перад сабой задачу да канца 2006 году падрыхтаваць беларускага спажыўца да сваёй прадукцыі. Пры гэтым А.Вінакураў выразіўз надзею, што ў наступным годзе заканадаўства Беларусі «павернецца тварам» да тых вытворцаў, якія ўвозяць сваю прадукцыю на рынак афіцыйна.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула