БЕЛ Ł РУС

Сяргей Касціцын закінуў першую шайбу за «Нэшвіл»

25.10.2010 / 09:33

Алег Гардзіенка

Сёння ўначы «Нэшвіл» перамог у гасцях «Тампу» — 3:4 (1:2, 0:1, 2:1).

Беларускі форвард «Нэшвіл Прэдатарз» закінуў першую шайбу за свой клуб,

у якім ён перабраўся ўлетку з «Манрэаля».

Сёння ўначы «Нэшвіл» перамог у гасцях «Тампу» — 3:4 (1:2, 0:1, 2:1),

а Касціцын-малодшы, які прапусціў два матчы ў пачатку сезона з прычыны траўмы, вывеў каманду наперад на 16-й хвіліне (асістэнты Спалінг, Смітсан), зрабіўшы лік 1:2.

Сяргей, праўда, працягвае знаходзіцца на пляцоўцы няшмат часу (у гэтым матчы 11 хвілін 10 секундаў — найменш з усіх гульцоў, а ў сярэднім 10 хвілін 16 секундаў), каэфіцыент карыснасці ў гульні +1. Сёння ён зрабіў адзін кідок па варотах, такім чынам рэалізацыя 100%

***

«Беларусы ў НХЛ у сезоне 2010/2011

Андрэй Касціцын (Манрэаль) — 6 балаў (4+2) у 7 матчах;

Міхаіл Грабоўскі (Таронта) — 4 балы (0+4) у 7 матчах;

Руслан Салей (Дэтройт) — 7 матчаў, 0 балаў,

Сяргей Касціцын (Нэшвіл) — 5 матчаў, 1 бал (1+0).

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула