БЕЛ Ł РУС

Ваенкамат цікавіцца баранавіцкімі маладафронтаўцамі

25.10.2010 / 10:37

Актывістамі Маладога Фронту з Баранавічаў, якія займаюцца зборам подпісаў за кандыдатаў у прэзідэнты, зацікавіўся мясцовы ваенкамат.

Яраславу Грышчэню позву ўручылі на пікеце па зборы подпісаў. 28 кастрычніка маладафронтавец мусіць з'явіцца ў ваенкамат.

Па словах Яраслава, забраць яго ў войска будзе надзвычай складана з-за стану здароўя. Раней медыкі прызнавалі яго нягодным да службы ў войску. Выклікі ў ваенкамат юнак звязвае з ціскам падчас выбарчай кампаніі ды жаданнем уладаў на нейкі час ізаляваць хлопца ад палітычнай дзейнасці.

Арцёма Ластавецкага па тэлефоне запрасілі наведаць ваенкамат. Гэта ўжо не першы выклік хлопца ў ваенны камісарыят Баранавічаў. Юнак навучаецца ў Познаньскім універсітэце і па законе мае адтэрміноўку ад службы ў войску. Двойчы на працягу года Арцём пацвярджаў гэта адпаведнымі даведкамі з месца вучобы. Аднак паводле супрацоўнікаў ваенкамата, хлапец мусіць з першага лістапада пачынаць праходзіць медыцынскую камісію і прадаставіць яшчэ адну даведку, у іншым выпадку маладафронтаўца паабяцалі забраць у войска.

Маладафронтаўцы Яраслаў Грышчэня і Арцём Ластавецкі з'яўляюцца сябрамі ініцыятыўнай групы Мікалая Статкевіча, паведамляе прэс-служба МФ.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула